ПАВЕЛ ДЗМІТРЫЕВІЧ
ПАРШЫН
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
першай кваліфікацыйнай катэгорыі
У 2005-2016 гадах навучаўся ў ДУА "Гімназія №1 г.Дзяржынска".
Быў неаднаразовым удзельнікам алімпіяд па вучэбным прадмеце
"Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі". У 2016 годзе стаў дыпламантам заключнага этапу алімпіяды па гісторыі (дыплом II ступені).
За поспехі ў алімпіядным руху двойчы станавіўся лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (у 2015 і 2016 гадах).
Без здачы экзаменаў паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на гістарычны факультэт.
З 2016 па 2020 гады навучаўся на гістарычным факультэце БДУ,
кафедры гісторыі Расіі і Украіны. Паралельна вывучаў курсы
на кафедры гісторыі заходніх і паўднёвых славян. У 2020 годзе скончыў вышэйшую навучальную ўстанову па спецыяльнасці "Гісторыя
(айчынная і ўсеагульная)" з прысваеннем кваліфікацыі "Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін". Па вывучаных універсітэцкіх курсах лічыцца гісторыкам-славістам
(спецыяліст па гісторыі славянскіх краін).
Першая курсавая работа была прысвечана праблеме рэфармавання рускай арміі ў перыяд праўлення Пятра I. У далейшым займаўся вывучэннем палітычнай сістэмы СССР перыяду перабудовы (1985 - 1991 гг.). Тэма дыпломнага праекта "I З'езд народных дэпутатаў СССР: фарміраванне новай палітычнай сістэмы".
Акрамя вучобы быў актыўным удзельнікам студэнцкага самакіравання, у 2017-2020 гг. быў членам Студэнцкага савета па якасці адукацыі гістарычнага факультэта БДУ, узначальваў дэбат - клуб ССЯА БДУ, быў арганізатарам і мадэратарам міжнароднага турніру па брытанскіх парламенцкіх дэбатах "МОСТ БДУ-2017".
У 2019-2020 гг. працаваў настаўнікам гісторыі, грамадазнаўства і мастацтва ў сярэдняй школе №170 горада Мінска. Са жніўня 2020 года пачаў працу
ў ДУА "Гімназія г.Дзяржынска" па сваёй спецыяльнасці.

Атэстацыя:
Люты 2022 года
Прысвоена другая кваліфікацыйная катэгорыя
Сакавік 2024 года
Прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя

Дасягненні:
2021 год
Удзельнік абласнога конкурсу "IT-мазаіка" ў намінацыі "ЭОР у агульнай сярэдняй адукацыі ў прадметах гуманітарнага і сацыякультурнага цыкла"
Удзельнік дыстанцыйнай алімпіяды для педагагічных работнікаў па гісторыі
Удзельнік праграмы "Настаўнік для Беларусі" (2021-2023 гг.)
2022 год
Дыплом II ступені ў абласным конкурсе "Педагагічная IT-мазаіка"
Пераможца раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года 2022-2023"
у намінацыі "Гісторыя. Грамадазнаўства. Геаграфія"
Узнагароджаны Ганаровай граматай Упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама
2023 год
Удзельнік абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю "Педагагічны дэбют-2023"
Узнагароджаны Падзякай Начальніка Упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама з занясеннем на Дошку гонару Упраўлення па адукацыі, спорце і турызме
2024 год
Пераможца (дыплом I ступені) у абласным конкурсе "Педагагічная IT-мазаіка"
Пераможца (дыплом І ступені) раённай панарамы педадагічнага вопыту ""Музеі ўстаноў адукацыі" у намінацыі "Школьны музей: цыфравы фармат"
Пераможца (дыплом І ступені) абласной панарамы педадагічнага вопыту ""Музеі ўстаноў адукацыі" у намінацыі "Школьны музей: цыфравы фармат"
Удзельнік рэспубліканскага краяведчага форуму "Развіццё школьнага краязнаўства: рэсурсы, праекты, выхаваўчыя практыкі"
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website